У Польшчы затрымалі арганізатараў кантрабанды цыгарэт з Беларусі

У Польшчы затрымалі арганізатараў кантрабанды цыгарэт з Беларусі

У Польшчы затрымалі арганізатараў кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Як паведамляе nadbuzanski.strazgraniczna.pl, сярод чатырох затрыманых двое грамадзян Польшчы называюцца "кіраўнікамі арганізаванай злачыннай групы". За краты трапіў і "беларускі пастаўшчык цыгарэт". Трое чалавек знаходзяцца ў вышуку.

Незадоўга да заканчэння тэрміну даўнасці польскія сілавікі знайшлі доказы іх віны ў канрабандзе цыгарэт у 2013-1016 гадах праз чыгуначны пераход у Тэрэспалі. Перавозка цыгарэт з Беларусі адбывалася ў "велізарных маштабах" — агулам амаль 230 мільёнаў штук на амаль 150 млн злотых (каля 39 млн долараў).

Было высветлена, што кантрабанда перавозілася ў чыгуначных вагонах, у якіх былі абсталяваны схованкі, якія маскіраваліся ці вугалем, ці дрэвам. Цыгарэты выгружаліся на перавалачных базах, размешчаных паблізу польска-беларускай мяжы, а часам і на маршруце праходжання цягніка.

Кантрабанду цыгарэт з Беларусі на мільёны долараў працягваюць спыняць на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі