У Польшчы заявілі пра затрыманую "гіганцкую кантрабанду" цыгарэт з Беларусі

У Польшчы заявілі пра затрыманую "гіганцкую кантрабанду" цыгарэт з Беларусі

У Польшчы заявілі пра затрыманую "гіганцкую кантрабанду" цыгарэт з Беларусі. Як паведамляе bialystok.wyborcza.pl, у трох кантэйнерах, якія прыбылі ў Тэрэспаль на цягніку з нашай краіны, памежнікі і мытнікі знайшлі амаль 2,5 млн пачкаў нелегальных цыгарэт. На амаль 37 млн злотых (гэта 8 мільёнаў еўра ці $9,7 млн)!

У Польшчы, як і ў Літве, рэгулярна затрымліваюць кантрабанду цыгарэт з Беларусі на мільёны. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў лютым, калі ў Польшчы перахапілі партыю ў 1,8 млн пачкаў нелегальных цыгарэт на суму больш за 7 мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі