У польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю зноў ляцелі камяні

На мяжы

На мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

За мінулыя выходныя (28-30 чэрвеня) польскія памежнікі зафіксавалі больш за 160 спробаў нелегальна перасячы беларуска-польскую мяжу. Пры гэтым некаторыя мігранты кідалі ў польскія патрулі камяні. У Памежнай службе Польшчы адзначылі, што за дапамогу ў нелегальнай міграцыі затрымалі пяць чалавек.

Адзначым, што ў апошнія месяцы, паводле ацэнкі польскіх уладаў, сітуацыя з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы абвастрылася. У канцы траўня на мяжы быў паранены польскі вайсковец — яго ўдарыў нажом, прывязаным да палкі, мігрант. Пазней салдат памёр. Польскія ўлады вярнулі буферную зону ля мяжы і нарасцілі сілавую прысутнасць. У пачатку чэрвеня намеснік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык казаў, што колькасць мігрантаў, якія спрабуюць незаконна трапіць у Польшчу, павялічылася — у параўнанні з мінулым годам удвая. Акрамя таго, змяніліся і самі мігранты. Калі раней гэта былі розныя людзі, то цяпер гэта мужчыны, якія гатовыя нападаць на польскіх памежнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі