У пошуках дронаў беларускія мытнікі праверылі 350 тысяч пасылак
Беларускія мытнікі шукаюць дроны ў пасылках, ілюстрацыйнае фота
У пошуках незаконна ўвезеных дронаў беларускія мытнікі праверылі больш за 350 тысяч пасылак, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта
"Па выніках кантролю выяўленыя тавары, якія маюць прыкметы зброі, боепрыпасаў, а таксама апаратура ваеннага прызначэння. Па ўсіх фактах прызначаныя экспертызы", — заяўляюць у ведамстве.
Таксама мытнікі расказалі, што кантроль тавараў, якія ўвозяцца праз мяжу ў адным аўтамабілі, займае ў сярэднім чатыры гадзіны.
У верасні 2023 года Лукашэнка выдаў указ №297, які забараняе фізічным асобам захоўваць і карыстацца дронамі на тэрыторыі Беларусі. Пасля гэтага мытня пачала шукаць беспілотнікі ў міжнародных пасылках, якія ідуць у нашу краіну. Беларускім уладальнікам дронаў параілі прадаць апаратуру дзяржаўным структурам ці юрыдычным асобам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.