Пасылкі, якія ідуць у Беларусь, будуць правяраць на прадмет беспілотнікаў

Беспілотнік

Беспілотнік / pixabay.com

Міжнародныя паштовыя адпраўленні і тавары, якія паступаюць на адрас беларусаў, будуць да ўручэння правяраць у "спецыяльных месцах кантролю". Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэты ўказ забараняе фізічным асобам "увоз захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб грамадзянскіх БПЛА і авіямадэляў, а таксама выкарыстанне паветранай прасторы грамадзянскімі БЛА". Забарона ў частцы ўвозу, эксплуатацыі і вырабу пачынае дзейнічаць з моманту публікацыі ўказа, а ў частцы захоўвання і абароту — на працягу паўгода. На працягу трох месяцаў грамадзяне павінны прадаць або перадаць на захоўванне ва ўпаўнаважаную арганізацыю (яе яшчэ павінны вызначыць) свае дроны. Усё гэта робіцца, як пазначана ў дакуменце, "у мэтах забеспячэння нацыянальнай і грамадскай бяспекі".

Для юрыдычных асоб і ІП права мець беспілотнікі захоўваецца, але пры выкананні шэрагу ўмоў. Каб завезці дрон у Беларусь, трэба будзе атрымаць спецыяльны дазвол Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса. Парадак выдачы дазволу яшчэ павінен агучыць Саўмін. Пры гэтым уладальнік беспілотніка  (юрыдычная асоба або ІП) павінны на працягу пяці рабочых дзён пасля афіцыйнага апублікавання ўказа паставіць дрон на дзяржулік у Дапартаменце па авіяцыі. У выпадку страты дрона, пра яго знікненне трэба будзе паведаміць не пазней наступнага дня. Таксама аператары беспілотнікаў абавязаны прайсці спецыяльную падрыхтоўку.

Урад павінен на працягу трох месяцаў унесці ў Палату прадстаўнікоў Нацсходу прапановы аб устанаўленні адказнасці за парушэнне указа. Гэта таксама прадугледжана дакументам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі