У пустыні ў Ізраілі падчас вучэнняў знайшлі ўзнагароду беларускага ветэрана
У пустыні Негеў у Ізраілі падчас вайсковых вучэнняў знайшлі ўзнагароду беларускага ветэрана Другой сусветнай вайны Івана Аляшкевіча. 13 красавіка ізраільцянін Анатоль Кавалерчык, ураджэнец Бабруйска, перадаў узнагароду беларускім дыпламатам. Як адзначае прэс-служба амбасады Беларусі ў Ізраілі, удалося высветліць, што кавалерам ордэна з'яўляецца беларус, ураджэнец Асіповіцкага раёна. Яго не стала ў 1995-м.
Дыпламатычнай поштай узнагароду адправяць у Беларусь для перадачы дачцы ветэрана, якая жыве ў Салігорску.
Ніякіх версій пра тое, як ордэн Івана Аляшкевіча мог апынуцца ў Ізраілі, агучана не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.