У пятніцу мінскае "Дынама" паспрабуе даць бой БАТЭ

У пятніцу мінскае "Дынама" паспрабуе даць бой БАТЭ

У пятніцу, 5 ліпеня, мінскае "Дынама" паспрабуе даць бой БАТЭ. Цэнтральны матч 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пройдзе на сталічным стадыёне "Трактар", пачатак у 18:45. Сёння адбудзецца яшчэ адзін матч, у Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" прыме "Дняпро" (Магілёў), пачатак у 20:45.

Іншыя паядынкі тура прызначаны на 6 і 7 ліпеня. У суботу згуляюць "Віцебск" і брэсцкае "Дынама", "Энергетык-БДУ" і "Нёман", "Шахцёр" і "Мінск". У нядзелю сустрэнуцца "Іслач" і "Славія", "Слуцк" і мінскае "Тарпеда", "Гомель" і "Гарадзея".

У чэмпіянаце лідыруе брэсцкае "Дынама" — 33 ачкі, у БАТЭ — 31, у "Шахцёра" — 28, мінскае "Дынама" мае 25 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі