У пятніцу ў Беларусі будзе да 32 градусаў цяпла
У пятніцу, 10 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы магчымыя толькі ўдзень на поўначы і захадзе краіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +13 да +19 градусаў (у Мінску — 14-16 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +26 да +32 (у сталіцы — 28-30 градусаў са знакам плюс).
Спёка захаваецца ў Беларусі і ў выходныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.