У Расіі памылкова пачалі экстрадыцыю беларуса Вадзіма Дубойскага

У Расіі памылкова пачалі экстрадыцыю беларуса Вадзіма Дубойскага

У Расіі памылкова пачалі экстрадыцыю беларуса Вадзіма Дубойскага. Бо наперадзе яшчэ апеляцыйны суд. Адвакат з памочнікам суддзі знайшлі Дубойскага за 150 км ад Белгараду — у Курску. Да канца верасня беларуса павінны вярнуць ў белгарадскае СІЗА. Там, дарэчы, заўчасную экстрадыцыю назвалі "памылкай", паведамляе Радыё Свабода.

Вадзіму Дубойскаму 31 год. Ён з Брэста. У 2020-м удзельнічаў у пратэстах у Беларусі, быў збіты сілавікамі. Каб пазбегнуць затрымання і крымінальнага пераследу, выехаў у Расію, няўдала спрабаваў перабрацца ва Украіну, быў затрыманы. Высветлілася, што Дубойскага аб'явілі ў вышук, на радзіме яму пагражае за "масавыя беспарадкі" да 8 гадоў зняволення. З красавіка 2021 года ён знаходзіцца за кратамі. Улады Беларусі патрабуюць выдачы.

Самы вядомы беларус-удзельнік пратэстаў, якога Расія выдала ў Беларусь, гэта спартсмен Аляксей Кудзін. У жніўні ў Маладзечне яго асудзілі на два з паловай гады калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі