У Расіі прапануюць не лічыць беларускіх футбалістаў легіянерамі

У Расіі прапануюць не лічыць беларускіх футбалістаў легіянерамі

Міністэрства спорту Расіі прапанавала не лічыць беларускіх футбалістаў легіянерамі, інфармуе ria.ru. Ужо падрыхтаваны праект аб унясенні зменаў у ранейшы загад Мінспорту, яго апублікавалі на Федэральным партале праектаў нарматыўных прававых актаў.

Нядаўна перасталі лічыцца легіянерамі беларускія хакеісты, якія выступаюць у КХЛ. Магчымае прыняццё падобных рашэнняў пра статус беларускіх спартсменаў па гандболе, валейболе, рэгбі, хакею з мячом і хакею на траве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі