У Расіі таксіст прымусіў пасажыраў намазаць сабе твары зялёнкай

У Расіі таксіст прымусіў пасажыраў намазаць сабе твары зялёнкай

У расійскім Хабараўску таксіст прымусіў пасажыраў намазаць сабе твары зялёнкай. Мяркуецца, што двое дзяўчат і хлопец селі ў машыну, не маючы грошай для аплаты праезду. Відэазапіс інцыдэнту з’явіўся ў інстаграме “Навіны Хабараўска”.

На запісе бачна, што мужчына (меркавана, кіроўца таксоўкі), налівае дзяўчыне на рукі зялёнку і патрабуе нацерці твар, кажучы: “Націрай, не лянуйся, вушкі таксама патры, каб бачна вас было”. Побач стаіць другая дзяўчына, у якой у зялёнцы твар і рукі, і малады чалавек з перапэцканымі далонямі (яго твар не трапіў у кадр).

Відэа здымаў яшчэ адзін мужчына, які не трапіў у кадр. З яго рэплік вынікае, што ў пасажыраў не было грошай, піша meduza.io

Увага! На відэа — сцэна здзекаў, гучыць нецэнзурная лексіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі