У Расіі затрымалі беларуса, якога два гады шукалі па падазрэнні ў махлярстве

У Расіі затрымалі беларуса, якога два гады шукалі па падазрэнні ў махлярстве

У Расіі затрымалі 26-гадовага беларуса, якога два гады шукалі па падазрэнні ў махлярстве. У горадзе Дзеснагорску ў Смаленскай вобласці кіроўца парушыў хуткасны рэжым, аўтамабіль спынілі праваахоўнікі, якія і высветлілі, што парушальнік са снежня 2015 года знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку.

Як паведамляе прэс-служба МУС Расіі, раней мужчына жыў у Віцебскай вобласці, уваходзіў у давер да знаёмых і пазычаў у іх грошы. Гаварыў ім, што збіраецца стварыць фірму. Аднак бізнес ён не распачаў, проста знік. Сцвярджаецца, што малады чалавек завалодаў больш чым 8 мільёнамі рублёў. У Расіі ён жыў у Раслаўлі.

Пра затрыманне ўжо паведамілі беларускім праваахоўнікам. Чакаецца, што беларуса перададуць ім для правядзення следства на радзіме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі