У расійскай Вязьме на вакзале на цягнік Масква-Брэст паваліўся дах
У расійскай Вязьме, што ў Смаленскай вобласці, цягнік Масква-Брэст трапіў у інцыдэнт. Моцны парыў ураганнага ветру сарваў дах з багажнага аддзялення вакзальнага будынка . Адзін з лістоў кінула на састаў цягніка, піша "Брестская газета".
Рух цягніка затрымалі на паўгадзіны. Інфармацыі пра пацярпелых няма.
Моцны ўраган прайшоў па Смаленскай вобласці ў пятніцу, 14 чэрвеня. Вецер выдзіраў з карэннем дрэвы, абрываў лініі электраперадачаў і зрываў дахі з будынкаў.