У расійскую базу вышуку за тры месяцы дадалі больш за 400 беларусаў

Расійская паліцыя, ілюстрацыйнае фота

Расійская паліцыя, ілюстрацыйнае фота / informpskov.ru

За апошнія тры месяцы ў базу крымінальнага вышуку МУС Расіі дадалі больш за 400 беларусаў, заўважыла "Медыязона".

Цяпер у спісе значацца больш за 3400 беларусаў. А прыбралі з базы вышуку каля 200 імёнаў.

У спісе ёсць доктар Уладзімір Мартаў, якога затрымалі 14 траўня ў Расіі, асуджаны на 25 гадоў калоніі Вадзім Пракоп'еў, пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Алена Шынкарэвіч, экс-палітвязень Міхаіл Жамчужны, музыка Уладзіслаў Наважылаў (Лэслі Найф), журналістка Аксана Колб.

Дададзеныя ў спіс каля 30 беларусаў, звязаных з добраахвотніцкімі падраздзяленнямі ва Украіне. Сярод іх значацца ў тым ліку Васіль Парфянкоў і Данііл Ляшук, якія загінулі на фронце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі