У Раўбічах два дні “б’юцца” прадстаўнікі спецаддзелаў

Чэмпіянат Беларускага фізкультурна-спартовага таварыства “Дынама” па рукапашным бою сярод аддзелаў спецыяльнага прызначэння стартаваў 29 лістапада ў Раўбічах пад Мінскам.  У спаборніцтвах заяўленыя наймацнейшыя спартоўцы-рукапашнікі, многія з якіх з’яўляюцца чэмпіёнамі і прызёрамі міжнародных турніраў па розных відах адзінаборстваў: тайскім боксе, кікбоксінгу, унібою, боксу, самба і дзюдо. Рукапашны бой як від спорту з’яўляецца сінтэзам усіх пералічаных відаў адзінаборстваў.

У чэмпіянаце прымаюць удзел усе спецыяльныя аддзелы дзяржаўных органаў, якія з’яўляюцца заснавальнікамі таварыства “Дынама”. Вынікі спаборніцтваў будуць падведзеныя 30 лістапада.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі