У Рэчыцы 10-месячная дзяўчынка праглынула таблеткі, яе шпіталізавалі

У Рэчыцы 10-месячная дзяўчынка праглынула таблеткі, яе шпіталізавалі

У Рэчыцы 10-месячная дзяўчынка праглынула таблеткі, яе шпіталізавалі. Як інфармуе тэлеканал АНТ, здарэнне адбылося 26 кастрычніка. Дзяўчынка знайшла банку з таблеткамі на падлозе і некалькі штук паспела праглынуць — бацькі знаходзіліся ў кватэры, але на кароткі час пакінулі яе без нагляду. Яны своечасова заўважылі, што дачка ўзяла таблеткі. Чатыры штукі маці дастала з рота дзіцяці.

На “хуткай” дзяўчынку завезлі ў бальніцу, дзе лекары паставілі дыягназ “атручванне медыцынскімі прэпаратамі”. Цяпер жыццю дзіцяці нічога не пагражае, за ім назіраюць медыкі. Абставіны здарэння вывучаюць праваахоўнікі. Бацькі не выключаюць, што таблеткі з падваконніка на падлогу скінула кошка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі