У Рэчыцы школьнікі пабіліся ў сталовай з-за хлеба

Школьны абед / Ілюстрацыйнае фота з vk.com

Школьны абед / Ілюстрацыйнае фота з vk.com

У Рэчыцы ў адной з навучальных устаноў школьнікі пабіліся ў сталовай з-за лусты хлеба. Па факце прычынення "менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў" распачатая крымінальная справа, піша адзін з тг-каналаў сілавікоў.

Калі 14-гадовы школьнік сеў за стол у сталовай абедаць, ён не знайшоў каля сваёй талеркі лусту хлеба. У той жа час у іншага хлопца іх было дзве. Хлопец папрасіў адну з іх аддаць, але пачуў нецэнзурную лаянку. Калі ж сам узяў яе, аднакласнік хлеб адабраў, разламаў і пакрышыў у шклянку з кампотам першага. Пачалася бойка. Падчас яе у твар пацярпеламу вылілі напой. Ён жа ўдарыў апанента кулаком у твар. І стаў фігурантам крымінальнай справы — маці збітага звярнулася ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі