У рэдакцыі Hrodna.life пры ператрусе забралі тэхніку, кнігі і гульні

У рэдакцыі Hrodna.life пры ператрусе забралі тэхніку, кнігі і гульні

Пасля ператрусу ў рэдакцыі сайта hrodna.life міліцыя забрала ўсю наяўную тэхніку — ноўтбук, чатыры фотаапараты, дрон, стабілізатары, флэш-карты. Таксама забралі выдадзеныя рэдакцыяй кнігі і настольныя гульні, паведамляе рэдакцыя сайта.

Ператрус праходзіў 29 студзеня з 11:15 да 13:20. Ён быў санкцыянаваны пракурорам. На галоўнага рэдактара сайта Аляксея Шоту пачалі адміністрацыйную справу паводле арт. 17.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Нагодай сталі матэрыялы вядомага тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім. 

Астатнія супрацоўнікі рэдакцыі могуць быць сведкамі па справе, іх статус пакуль не вызначаны.

У рэдакцыі hrodna.life адзначаюць, што ператрус пачаўся без супрацоўнікаў рэдакцыі, а панятымі былі пяць міліцыянтаў, у тым ліку тры амапаўцы. Супрацоўнікам рэдакцыі не далі копій дакументаў аб ператрусе — толькі дазволілі зрабіць пісьмовую копію. Супрацоўнікам паказалі толькі два з сямі аркушаў спіса канфіскаванай тэхнікі.

Міліцыянты паказалі дакументы, па якіх вядзецца адміністрацыйная справа, — гэта тры тэксты, размешчаныя на сайце. Сярод іх тэкст пра тое, што ў Беларусі адзін канал і яго лагатып прызналі экстрэмісцкімі.

Акрамя hrodna.life ператрус адбыўся дома ў рэдактара сайта newgrodno.by Ігара Рэмзіка. Яго апыталі і канфіскавалі сістэмны блок камп'ютара. Праз тыдзень плануецца суд.

У рэдакцыі Hrodna.life пры ператрусе забралі тэхніку, кнігі і гульні
У рэдакцыі hrodna.life адбыўся ператрус/ hrodna.life
У рэдакцыі Hrodna.life пры ператрусе забралі тэхніку, кнігі і гульні
У рэдакцыі hrodna.life адбыўся ператрус/ hrodna.life

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі