У Рызе пройдзе пленарнае паседжанне саміту Усходняга партнёрства
У сталіцу Латвіі прыехалі 28 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краін ЕС ды прадстаўнікі шасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства, у тым ліку і Беларусі
Раніцай 22 траўня ў Рызе пачнецца пленарнае паседжанне саміту Усходняга партнёрства. У ім возьмуць удзел 28 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краін ЕС ды прадстаўнікі шасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства (Беларусі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Малдовы). Адзначым, што нашу краіну прадстаўляе міністр замежных спраў Уладзімір Макей. На такім жа ўзроўні прадстаўлены і Азербайджан. З Грузіі прыехаў у сталіцу Латвіі прэм'ер-міністр, з Украіны, Арменіі і Малдовы — прэзідэнты.
Што для Беларусі зменіць саміт Усходняга партнёрства ў Рызе
На саміце будуць прысутнічаць кіраўнікі ЕС: прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск, кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц.
Па выніках саміту плануецца прыняць выніковую рэзалюцыю. Учора агенцтва Reuters паведаміла пра тое, што Беларусь і Арменія, нібыта, блакуюць падпісанне дакумента з-за наяўнасці ў дакуменце фразы пра анексію Крыма.
Парашэнка: Гэта праблема Беларусі, а не ЕС ці Украіны
Макей: Мы хочам, каб Рыжскі саміт даў надзею на мір і стабільнасць
Фота: Fotolia