У МАРГ прагназуюць інфляцыю па выніках года "не вышэй за 6%"

У магазіне

У магазіне / sputnik.by

Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2024 года складзе не вышэй за 6%, лічаць у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання. Там разлічваюць укласціся ў прагнозны паказчык.

"Чакаем, што інфляцыя складзецца нават ніжэй, калі не здарыцца знешніх форс-мажораў. Пры гэтым некаторы "запас", якраз на непрадбачаныя выпадкі, у нас дакладна будзе",заявіў у інтэрв'ю выданню "СБ-Беларусь Сегодня" кіраўнік ведамства Аляксей Багданаў.

Ён нагадаў, што па выніках 2023 года інфляцыя ў краіне была ніжэй за мэтавы паказчык і склала 5,8% (прагноз быў 7-8%). Багданаў адзначыў, што ўтрымаць інфляцыю ўдалося перш за ўсё за кошт цэнавага рэгулявання. Пасадзейнічалі таксама зніжэння сярэдніх цэн імпарту на фоне ўмацавання беларускага рубля да расійскага. Паводле ацэнкі МАРГ, за 2023 год беларускі рубель умацаваўся да расійскага прыкладна на 10,5%. Акрамя таго, знізіліся сусветныя кошты на сыравіну і харчаванне. У прыватнасці, паліва патаннела на 4,2%.

Рэгуляваць цэны ўлады Беларусі маюць намер і сёлета. "Для больш шырокага ахопу кантрольнымі мерапрыемствамі арганізацый, на якія распаўсюджваецца цэнавае рэгуляванне, МАРГ плануе правядзенне сумесных са спецыялістамі абл-, гор- і райвыканкамаў мерапрыемстваў", — расказаў Багданаў. Паводле яго слоў, "гульцы рынку больш адказна падыходзяць да фарміравання кошту тавараў", парушэнняў стлаа менш.  Але і ў мінулым годзе кантралёры выявілі 795 фактаў парушэння заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні. 417 чалавек былі прыцягнуты да адказнасці. Было сабрана 905 тысяч рублёў штрафу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі