У салігорскай лазні паставілі відэаназіранне (фота)
"Ганялі тут з хлопцамі ў грамадскую лазню, там у нас аказваецца відэаназіранне", — напісаў карыстальнік Фэйсбуку Zaza Gašek. Пацвярджаючы свае словы, ён сфатаграфаваў дзверы лазні з надпісам "Увага! Вядзецца відэаназіранне".
Zaza Gašek — вядомы блогер і падарожнік з Салігорска.
Чаму адміністрацыя грамадскай лазні паставіла там відэакамеры, пакуль не ясна.