У самалёце Лондан — Сінгапур праз турбулентнасць загінуў пасажыр

Паводле папярэдняй версіі, у мужчыны здарыўся сардэчны прыступ

Паводле папярэдняй версіі, у мужчыны здарыўся сардэчны прыступ / reuters.com

У самалёце Лондан — Сінгапур праз моцную турбулентнасць загінуў пасажыр. Пацярпелі паўсотні чалавек — іх раскідала па салоне (агулам на борце самалёта былі 211 пасажыраў і 18 членаў экіпажу). Рэйс авіякампаніі Singapore Airlines вымушана прызяліўся ў Бангкоку, паведамляе Reuters.

Загінулы — грамадзянін Вялікабрытаніі, яму было 73 гады. Паводле папярэдняй версіі, у мужчыны здарыўся сардэчны прыступ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі