У Санкт-Пецярбургу адбыўся выбух у краме, пацярпелі тры чалавекі
Выбух прагрымеў сёння ў адной з крамаў Санкт-Пецярбурга. Здарэнне адбылося ўвечары на плошчы Калініна, піша мясцовы сайт fontanka.ru.
Хуткая дапамога забрала з месца здарэння трох чалавек. Адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане, другі — у сярэдняй ступені цяжкасці. Трэці, як паведамляецца, пацярпеў нямоцна.
Выбух адбыўся ў камеры захоўвання, але закрануў яшчэ і адну з касаў. У самім будынку разбурэнняў канструкцый няма. На месцы працуюць 50 супрацоўнікаў МНС, выбухатэхнікі і паліцыя.