У сеціве з’явіўся спіс “Груз 200” — там баевікі, што загінулі на Данбасе

У сеціве з’явіўся спіс “Груз 200” — там баевікі, што загінулі на Данбасе

У сеціве з’явіўся спіс баевікоў, што ваявалі на Данбасе на баку сепаратыстаў і загінулі там. У спісе каля 4600 імёнаў і прозвішчаў з баявымі мянушкамі і пазыўнымі. Пазначанае грамадзянства, месца ўдзелу ў баявых дзеяннях, месца смерці і яе прычына. Тут таксама можна знайсці інфармацыю пра расійскіх грамадзян, загінулых, як сцвярджаецца, у Сірыі.

Грамадзянства пераважнай большасці асобаў пазначанае як “Расія” і “Украіна”, але таксама там сустракаюцца імёны і прозвішчы, напрыклад, беларускіх грамадзянаў. Сюды трапіў беларус з пазыўным “Вараг”, што прыехаў з Асіповічаў, а загінуў у Алчэўску. Яшчэ адзін беларус, з мянушкай “Кот”, прыбыў з Магілёва, а загінуў у Данецку.

У спіс трапілі грамадзяне Малдовы, Узбекістана, Азербайджана, Паўднёвай Асеціі, Сербіі і некаторых іншых краінаў, сярод якіх фігуруе нават Грэцыя.

Асобную катэгорыю складаюць найміты, што ваявалі ў Сірыі і там загінулі, але ў параўнанні з баевікамі з Данбасу іх няшмат.

Прычынай смерці многіх сталі не ўласна баявыя дзеянні, а самазабойствы, хваробы, падрывы на мінах, удзел у п’яных перастрэлках.

Тыдзень таму міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў пра тое, што за мінулы год у нашай краіне распачалі 5 крымінальных справаў за удзел ва ўзброеных канфліктах у замежных краінах. Чатыром былі вынесеныя прысуды за найміцтва, 12 чалавек атрымалі афіцыйныя папярэджанні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі