У сераду амаль па ўсёй Беларусі пройдуць навальніцы
У сераду, 29 чэрвеня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, а месцамі і моцныя залевы. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў асобных раёнах магчымы град. У дзённыя гадзіны магчымае шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +16 да +22 градусаў (у Мінску — ад +18 да +20), удзень — 29-34 цяпла (у сталіцы — ад +28 да +30, месцамі па Брэсцкай вобласці — да +36 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.