У сераду ў Беларусі будзе да +30 градусаў

У сераду ў Беларусі будзе да +30 градусаў

Пераменная воблачнасць прагназуецца ў Беларусі 30 траўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па ўсходзе краіны магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер уначы будзе слабы, а ўдзень — паўднёва-заходні 3-8 метраў за секунду.

Слупок тэрмометра ўначы пакажа 13-18 вышэй за нуль, у асобных раёнах — ад 9 да 12 градусаў цяпла. Удзень тэмпература павысіцца да +24...+30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі