У сераду ў Беларусі чакаецца да +3 градусаў
У Беларусі па-ранейшаму захоўваецца анамальнае для студзеня надвор'е. У сераду, 8 студзеня, у начныя гадзіны чакаецца ад 0 да -5 градусаў (у сталіцы — 1-3 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -2 да +3 (у Мінску — ад -1 да +1).
Ападкі прагназуюцца толькі месцамі. Удзень мокры снег і дождж магчымыя пераважна на паўночным захадзе нашай краіны.
У сераду парывы ветру будуць дасягаць 14 метраў за секунду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.