У сераду ў Мінску ў кватэрах пачне з'яўляцца цяпло
У чаканні пачатку ацяпляльнага сезону / БЕЛТА
У сераду, 28 верасня, у Мінску ў кватэрах жылых дамоў, у інтэрнатах, установах адукацыі, тэатрах пачне з'яўляцца цяпло. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама. Адзначаецца, што "падача цяпла ў жыллёвы фонд адбываецца не ў адзін момант". Працэс па арганізацыі "бесперабойнай працы сістэм" можа заняць да 10 дзён. Пазней у Мінгарвыканкаме заявілі, што на запуск ацяплення даецца 5 дзён.
Сталічная ЖКГ паведамляе, як можна атрымаць інфармацыю аб плануемай даце ўключэння ацяплення ў канкрэтным доме.
Летась цяпло ў кватэрах беларускай сталіцы з'явілася раней — з 22 верасня.
Сёлета ў сацыяльных аб'ектах Мінска ацяпленне пачалі ўключаць з 20 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.