У шэф-рэдактара сайта 6ТV.by прайшоў ператрус па справе аб тэрарызме

У шэф-рэдактара сайта 6ТV.by прайшоў ператрус па справе аб тэрарызме

28 ліпеня ў кватэры шэф-рэдактара магілёўскага партала 6ТV.by Барыса Вырвіча адбыўся ператрус. Яго правялі ў рамках крымінальнай справы аб тэрарызме, перадае БелаПАН.

У Вырвіча канфіскавалі ўсю тэхніку, а самога яго адвезлі ў КДБ для допыту ў якасці сведкі па крымінальнай справе. 

"Іх цікавілі дэструктыўныя телеграм-каналы, наш сайт 6ТV.by і дзейнасць Беларускай асацыяцыі журналістаў. І яшчэ патрабавалі выдаліць сайт 6ТV.by. Потым адпусцілі, сказалі, што яшчэ выклічуць. Дарэчы, адна машына КДБ была з расійскімі нумарамі", — распавёў шэф-рэдактар.

У самой рэдакцыі сайта ператрус з канфіскацыяй тэхнікі прайшоў 13 ліпеня. На наступны дзень галоўнага рэдактара Змітра Салаўёва выклікалі ў ГУБАЗіК.

Праз некалькі дзён пасля гэтага частка рэдакцыі пакінула Беларусь, у тым ліку Салаўёў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі