У Шумілінскім раёне ў лесе мужчына зарэзаў знаёмага, які збіраў ягады

У Шумілінскім раёне ў лесе мужчына зарэзаў знаёмага, які збіраў ягады

Увечары 25 кастрычніка да праваахоўнікаў звярнулася 32-гадовая жанчына і паведаміла, што на яе мужа напаў з нажом іх агульны знаёмы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. 

Цела 37-гадовага мужчыны знайшлі ў лесе ў Шумілінскім раёне. 

Муж і жонка ўдзень пайшлі ў лес у ягады. Калі яны выйшлі з лесу, то пабачылі каля сваёй машыны 41-гадовага знаёмага, які іх чакаў. Падчас сваркі знаёмы ударыў нажом мужчыну. Жанчына ўцякла з месца нападу. 

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за забойства. Па падазрэнні ў забойстве затрымалі 41-гадовага мужчыну, які хаваўся ў Гарадоцкім раёне. Следчыя дапытваюць падазраванага і сведак, высвятляюць усе абставіны інцыдэнту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі