У складзе брэсцкага "Дынама" з'явіцца абаронца зборнай Украіны
У складзе брэсцкага "Дынама" з'явіцца абаронца футбольнай зборнай Украіны Яўген Хачарыдзі. З ім падпісаны кантракт. Ён пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2020 года і працягнецца да канца 2021-га, інфармуе клубная прэс-служба.
Хачарыдзі 32 гады. Доўгі час ён гуляў толькі ва Украіне і найбольш за кіеўскае "Дынама" (у 2007-2018 гадах). З мінулага года выступаў за ПАОК з Салонікаў, а з чэрвеня 2019-га знаходзіцца ў статусе свабоднага агента. За зборную Украіны абаронца згуляў больш за паўсотні матчаў.
У брэсцкім "Дынама" сабралася цэлая група ўкраінскіх гульцоў: Арцём Мілеўскі, Аляксей Хабленка, Аляксандр Наёк. Відавочна, што кіраўніцтва беларускага клуба, які мае выдатныя шанцы, каб сёлета стаць чэмпіёнам краіны, ужо пачынае ўмацоўваць каманду для наступнага сезона, у якім яе можа чакаць кваліфікацыя Лігі чэмпіёнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.