У Славянску баевікі затрымлівалі беларускага журналіста
Гэта — Зміцер Галко, спецыяльны карэспандэнт газеты “Новы час”.
Ён ужо працяглы час знаходзіцца ва Украіне, робіць рэпартажы з "гарачых кропак". Сёння Галко напісаў у Facebook: "Нас затрымалі". Зміцер Галко знаходзіўся ў горадзе Славянск, які дагэтуль захоплены баевікамі. Разам з ім узброеныя людзі затрымалі італьянскіх журналістаў Поля Гога і Касіма Атанасіё. У іх забралі дакументы, фотатэхніку і грошы.
Праз паўгадзіны журналістаў адпусцілі.
Рэпартажы Змітра Галко з Украіны можна пабачыць тут.
Фота — novychas.info