У Слуцку жанчына прыйшла ў банк па пенсію, а ёй сказалі, што яна памерла

У Слуцку жанчына прыйшла ў банк па пенсію, а ёй сказалі, што яна памерла

У Слуцку жанчына прыйшла ў банк па пенсію, а ёй сказалі, што яна... памерла. І таму рахунак заблакаваны. 77-гадовая жыхарка вёскі Амговічы не пагадзілася з фактам сваёй смерці і паказала пашпарт. Паводле яе слоў, нядаўна памёр яе муж. Пасля нарады супрацоўніцы банка пенсію ўсё ж выдалі. Як інфармуе kurjer.info, здарылася гэтая гісторыя ў снежні 2018-га, а ў студзені 2019-га ўсё паўтарылася!

28 студзеня пенсіянерка са сваёй сваячкай прыехала банк, каб атрымаць грошы са свайго ўкладу. А супрацоўніца банка ёй кажа: "Рахунак заблакаваны з прычыны смерці ўкладчыка". Грошы выдаць яна адмовілася, нягледзячы на прадастаўленыя дакументы. Пакуль у банку ішла нарада, жанчыне стала кепска. Праз дзве гадзіны яна змагла атрымаць грошы, перад ёй выбачыліся. Пры гэтым дакладнага адказу не далі на пытанне, што здарылася і чаму ўкладчыцу занеслі ў лік памерлых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі