У спецназе ўнутраных войскаў створаць падраздзяленне беспілотнікаў

У спецназе ўнутраных войскаў створаць падраздзяленне беспілотнікаў

Узвод беспілотнікаў і ўзвод агнявой падтрымкі плануюць стварыць у сумна вядомай вайсковай частцы 3214 — спецназе ўнутраных войскаў. Пра два новыя падраздзяленні піша газета "На страже".

Як заяўляе камандзір васковай часці Дзмітрый Мікша, узвод беспілотных лятальных апаратаў з'явіцца ўжо бліжэйшым часам. Узвод агнявой падрыхтоўкі будзе ўзброены гранатамётамі АГС-17. 

"Абодва фармаванні ў перспектыве ўключаць у склад атрада спецпрызначэнняў. Асноўны касцяк складуць найбольш падрыхтаваныя афіцэры брыгады і прапаршчыкі кантрактнай службы, бо пасады ад пачатку прадугледжваюць валоданне пэўнымі навыкамі", — кажа Мікша

Аператараў беспілотнікаў плануюць вучыць у Ваеннай акадэміі і ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі