У спіс невыязных можна будзе патрапіць за суткі

Еўрарадыё высветліла, хто трапіць у спіс невыязных (якія з'явяцца замест "штампікаў" з правам на выезд ва ўсе краіны свету), ці можна будзе неяк даведацца, ці ёсць вы там, і ці трапяць туды размеркаваныя студэнты, якія вяртаюць грошы за навучанне. Колькі ў Беларусі людзей, якім нельга перасякаць мяжу, вялікі сакрэт. Чыноўнікі адмаўляюцца назваць нават парадак гэтай лічбы. На пытанне, колькі хоць прыкладна ў нас невыязных – тысяча ці дзесяць тысяч, – адказ адзін: не скажу. Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Лідзія Іванчыкава кажа, што гэта тайна.

Лідзія Іванчыкава: “Гэтая база папаўняецца штодзень. Сказаць, колькі людзей у базе, – ніхто вам не скажа. Сакрэт”.

Яе намеснік Аляксей Бягун таксама на такія пытанні не адказвае.

Аляксей Бягун: “Не - не, не скажу”.

Чыноўнікі абяцаюць, што новы банк даных будзе абнаўляцца хутка. Калі з чалавека “знялі” часовую забарону на выезд з краіны, то ўжо праз суткі ён дакладна можа з яе выехаць.

Лідзія Іванчыкава: “Інфармацыя паступае адразу ж, на працягу сутак. Як толькі прымаецца рашэнне аб зняцці абмежавання на выезд, інфармацыя ў аўтаматычным рэжыме будзе перадавацца з нашага банка ў Камітэт памежных войск і далей ва ўсе пункты пропуску”.

Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Лідзія Іванчыкава пералічыла Еўрарадыё прычыны, па якіх чалавеку могуць забараніць выязджаць за мяжу.

Лідзія Іванчыкава: “Калі супраць чалавека распачынаецца крымінальная справа – да заканчэння справы, калі ён асуджаны за злачынства – да адбыцця пакарання ці вызвалення ад пакарання, калі ён ухіляецца ад выканання абавязкаў, накладзеных на яго судом, – да іх выканання і г.д. Але той орган, які накладае на чалавека абмежаванне, заўсёды яму паведамляе”.

Ці падпадаюць сюды размеркаваныя студэнты, якім трэба вяртаць грошы за навучанне праз суд, не зусім зразумела. Але, хутчэй за ўсё, так.

Лідзія Іванчыкава: “Калі арганізацыя, куды мусіў прыбыць малады спецыяліст, звярнулася ў суд і суд прыняў рашэнне вярнуць сродкі і абмежаваць студэнта ў выездзе, то мы выконваем рашэнне суда. Але пра такое рашэнне заўсёды чалавеку паведамляюць. Ці калі суд яшчэ толькі даслаў позву маладому спецыялісту, ён жа ведае ўжо, што распачатая справа. Нават калі не ён атрымлівае, а сваякі яму паведамляюць”.

Пакуль што пашпартны кантроль на мяжы займае няшмат часу. Паглядзець, ці стаіць у вас пячатка дазволу выезду ва ўсе краіны – справа хуткая. Чыноўнікі сцвярджаюць, што і праверка кожнага чалавека праз банк даных таксама будзе кароткай.

Лідзія Іванчыкава: “Болей часу не зойме. Там машына счытвае ў пашпарце зону, якая счытваецца, – унізе. Усё, “чысты” чалавек – калі ласка, праходзь”.

Як хутка беларускі банк даных аб невыязных асобах з’явіцца ў расійскіх памежнікаў, Дэпартамент дакладна не ведае. Але спадзяецца, што да канца года гэтая справа вырашыцца.

Лідзія Іванчыкава: “У нас адзіная адкрытая мяжа з Расійскай Федэрацыяй. Як і цяпер усё – выязджаюць людзі праз яе. Усе ж пра гэта ведаюць. Выязджаюць спакойна, бо адсутнічае мяжа. Расія, канешне, апавешчаная пра нашыя “штампікі”, і яны глядзяць тэрміны гэтых адзнак. На будучыню, пасля таго як Расія ратыфікуе гэтае пагадненне, гэты банк даных мы плануем перадаць ім. Да канца гэтага года мы ўсе пытанні ўрэгулюем”.

Розныя чыноўнікі па-рознаму адказваюць на пытанне, ці можна будзе неяк даведацца, патрапіў ты ў спіс невыязных ці не. Лідзія Іванчыкава кажа, што ў гэтым абсалютна няма неабходнасці, бо чалавеку заўжды паведамляюць пра гэта.

Лідзія Іванчыкава: “Ні ў адной дзяржаве (мы ездзілі, пераймалі вопыт) няма такога, здаецца. Бо той орган, які прымае рашэнне, адразу паведамляе пра яго чалавеку. Таму такога, што чалавек не ведаў і паехаў, – гэтага проста не будзе”.

Але яе намеснік Аляксей Бягун сцвярджае, што даведацца будзе можна. Праўда, ён не ўдакладняе як - простым тэлефанаваннем ці афіцыйным запытам.

Аляксей Бягун: “Канешне. Калі будзе афіцыйна ўжо зацверджанае палажэнне аб спісе гэтым. Грамадзянін можа звярнуцца з просьбай паведаміць, ці мае ён абмежаванне на права выезду. Яму афіцыйна будзе прадастаўленая гэтая інфармацыя”.

Хутчэй за ўсё, Аляксей Бягун мае на ўвазе, што чалавек, як і цяпер, зможа звярнуцца з афіцыйным запытам у Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі. Тады арганізацыя мусіць даслаць адказ цягам месяца, і толькі праз гэты час чалавек зможа спакойна паехаць за мяжу.


Поўны спіс прычын, па якіх вам могуць часова адмовіць выязджаць за мяжу:



ЗАКОН О ПОРЯДКЕ ВЫЕЗДА ИЗ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ВЪЕЗДА
В РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ ГРАЖДАН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Статья 5. Основания для временных ограничений в праве на
выезд из Республики Беларусь

Выезд за границу гражданину Республики Беларусь может быть временно ограничен:
1) если он владеет сведениями, составляющими государственную тайну, -- до прекращения действия обстоятельств, препятствующих выезду;
2) если против него возбуждено уголовное дело -- до окончания производства по делу;
3) если он осужден за совершение преступления -- до отбытия наказания или освобождения от наказания;
4) если он уклоняется от исполнения обязательств, наложенных на него судом, -- до исполнения обязательств;
5) если к нему предъявлен гражданский иск в суде -- до окончания производства по делу;
6) если он сообщил о себе заведомо ложные сведения при оформлении документов;
7) если он приписан к призывному участку и подлежит призыву в назначенное время на действительную срочную военную службу -- до прохождения срочной военной службы или до освобождения от нее в соответствии с законом.
Предприятия, учреждения и организации обязаны представить в месячный срок по запросам государственных органов, уполномоченных оформлять документы на выезд за границу, сведения о наличии указанных в части первой настоящей статьи причин, препятствующих выезду за границу.
При возникновении в какой-либо стране чрезвычайной ситуации, создающей невозможность безопасных условий проживания граждан Республики Беларусь, Совет Министров Республики Беларусь может принимать решения об ограничении выезда в данную страну. Эти решения и сведения об их отмене подлежат опубликованию. Указанные ограничения действуют до прекращения обстоятельств, препятствующих выезду.
Отметка в паспорте гражданина Республики Беларусь о выезде за границу может быть аннулирована в случаях, установленных пунктами 1--6 части первой настоящей статьи, а также при ее подделке.
Основанием для отказа в оформлении документов гражданину для выезда за границу на постоянное жительство могут быть случаи, предусмотренные пунктами 1--7 части первой настоящей статьи, а для выезда на временное пребывание -- пунктами 1--6 части первой настоящей статьи.
Ограничения, указанные в пункте 1 части первой настоящей статьи, должны быть доведены до сведения граждан нанимателями, администрацией учебных заведений и командованием воинских частей при поступлении на работу, учебу, зачислении на действительную военную службу, связанные с допуском к сведениям, составляющим государственную тайну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі