У справу Тэрэсы Стшэлец умяшаецца Еўрапарламент

Пратасевіч заявіў у Брусэлі, што збіраецца размаўляць на гэтую тэму з амбасадарам Еўрасаюзу ў Беларусі, перадае Радыё "Свабода". Ён нагадвае, што Стшэлец — грамадзянка Еўрасаюзу, і незразумелыя дзеянні ў адносінах да яе ўскладняюць не толькі адносіны Беларусі з Польшчай, але і Беларусі з Еўрасаюзам.

Нагадаем, што грамадзянка Польшчы больш за месяц не можа выехаць з Беларусі. З яе патрабуюць мытныя пошліны за аўто, якія яна не прызнае законнымі. 8 красавіка Стшэлец абвясціла галадоўку ў польскім консульстве ў Брэсце.

Фота — gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі