У стартавым матчы 5-га тура "Смаргонь" выйграла ў "Слуцка" — 3:2
На стадыёне ў Смаргоні / Скрыншот з відэа
У пятніцу стартаваў 5-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Смаргонь" выйграла ў "Слуцка" — 3:2. Два галы ў гасцей забіў Мікіта Мельнікаў.
Іншыя паядынкі прызначаны на суботу і нядзелю. 22 красавіка "Белшына" прыме "Славію", мінскае "Дынама" — "Нафтан", а "Тарпеда-БелАЗ" — "Іслач". 23 красавіка згуляюць "Энергетык-БДУ" і "Шахцёр", брэсцкае "Дынама" і БАТЭ.
У першынстве лідыруе мінскае "Дынама" — 12 ачкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.