У Столінскім раёне затрымалі трактарыста, яго трактар на штрафстаянцы
Затрыманы трактарыст / vk.com/brestgai
У Столінскім раёне затрымалі трактарыста, яго трактар на штрафстаянцы. П'яны 42-гадовы мужчына спрабаваў уцячы ад даішнікаў. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося 1 красавіка на аўтадарозе каля вёскі Дзераўная. Супрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць трактар Т-25, але трактарыст іх патрабаванні праінараваў. У выніку яго спынілі. У кабіне аказаліся двое мужчын.
Як паказала медасведчанне, у трактарыста было 2,5 праміле алкаголя. На яго склалі 8 адміністрацыйных матэрыялаў, у тым ліку за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення і без пасведчання кіроўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.