У суботу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, а месцамі і навальніцы
Уначы 16 ліпеня месцамі па поўначы Беларусі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, а ў асобных раёнах і навальніцы, паведамляюць сіноптыкі.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +8 да +12 градусаў (у Мінску — ад +8 да +10), у дзённыя гадзіны — ад +17 да +22 (у сталіцы — 18-20 градусаў цяпла).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў нядзелю. 17 ліпеня па ўсёй краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.