У суботу будзе да -15, у нядзелю — да +6

У суботу будзе да -15, у нядзелю — да +6

23 лютага ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па Віцебскай вобласці невялікі снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, днём з пераходам на заходні, умераны, месцамі парывісты. 
Уначы будзе 6-12 градусаў марозу, месцамі да 13-15 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад нуля да -6. 

24 лютага па ўсходзе Беларусі месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — пераважна снег і мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні ўмераны. 

Уначы тэмпература паветра будзе 1-8 са знакам "мінус", удзень чакаецца ад нуля да 6 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі