У суботу чакаюцца дажджы і да +15
![У суботу чакаюцца дажджы і да +15](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-0811_2.jpg.webp?itok=fay4nL88)
Воблачнае надвор'е прагназуецца ў суботу, па паўднёвым захадзе — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі магчымы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, па ўсходзе парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 3-9 са знакам "плюс". Удзень паветра прагрэецца да +7...+13, па паўднёвым захадзе чакаецца да 15 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.