У судзе Савецкага раёна Мінска адмянілі разгляд спраў затрыманых 25 сакавіка

У судзе Савецкага раёна Мінска адмянілі разгляд спраў затрыманых 25 сакавіка

У судзе Савецкага раёна Мінска адмянілі разгляд спраў затрыманых 25 сакавіка. На 12:00 былі выкліканыя 14 чалавек. Праз нейкі час ім паведамілі, што з міліцыі не прывезлі пратаколы, таму “судоў сёння не будзе”, інфармуе Радыё Свабода.

Паводле звестак праваабаронцаў, у сталіцы ў нядзелю было затрымана больш за 60 чалавек. Большасць з іх схапілі на плошчы Якуба Коласа, дзе міліцыянеры не дапусцілі пачатку несанкцыянаванага шэсця. Увечары 25 сакавіка людзей адпусцілі. Сярод тых, каго выклікалі сёння ў суд, былі Сяргей Спарыш, Валянцін Троцкі, Наста Лойка, Галіна Цярэнцьева. Апошняя распавяла, што ў нядзелю пайшла ў краму і пабачыла, як на плошчы Якуба Коласа затрымалі дзяўчыну, а бел-чырвона-белы сцяг, адабраны ў яе, кінулі на зямлю. Цярэнцьева яго падняла і амаль адразу ж была схопленая і пасаджаная ў аўтазак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі