У аўтааварыі загінулі брамнік ФК "Віцебск", яго жонка і сын
У Талачынскім раёне легкавік сутыкнуўся з эвакуатарам, загінулі тры чалавекі. На месца здарэння, на 543-ці кіламетр трасы М1 выязджала кіраўніцтва міліцыі Віцебскай вобласці. Як стала вядома, кіроўцам Kia быў брамнік футбольнага клуба "Віцебск" Андрэй Шчарбакоў. Яму было 27 гадоў.
Як інфармуе прэс-служба віцебскай ДАІ, ДТЗ адбылося каля 19-й гадзіны ў панядзелак. Аўтамабіль Kia занесла і ён выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там і адбылося сутыкненне з эвакуатарам Mercedes. Шчарбакоў, яго жонка і 6-гадовы сын загінулі на месцы. Яшчэ адзін хлопчык, які быў у дзіцячым крэсле (яму тры гады), знаходзіцца ў бальніцы. Кіроўца эвакуатара не пацярпеў. Высвятляюцца ўсе абставіны трагічнага здарэння.
Фота: vk.com/vitebsk__jai
Андрэй Шчарбакоў. Фота: vk.com/fcvitebskby