У Тбілісі прайшоў шматтысячны мітынг: улады звозілі людзей аўтобусамі

Мітынг у Тбілісі 14 снежня, агранізаваны кіруючай партыяй / JAMnews / Давід Піпія
Мітынг у Тбілісі 14 снежня, агранізаваны кіруючай партыяй / JAMnews / Давід Піпія

14 снежня ў цэнтры Тбілісі прайшоў шматтысячны мітынг. Яго арганізавала кіруючая партыя "Грузінская мара" і прысвяціла пачатку старшынства Грузіі ў Савеце Еўропы, піша JAMnews.

Праўда, апазіцыя сцвярджае, што рэальнай мэтай акцыі было жаданне ўладаў прадэманстраваць, што ў іх ёсць вялікая падтрымка ў краіне. Амбудсмен Грузіі таксама пацвердзіла, што тысячы супрацоўнікаў бюджэтных арганізацый прывезлі ў Тбілісі з рэгіёнаў на аўтобусах у прымусовым парадку. Акцыя разглядалася як адказ мітынгам актывістаў, якія пачаліся яшчэ летам і актывізаваліся ў апошні месяц, лічаць у апазіцыі.

На плошчы Свабоды ў Тбілісі стаялі дзясяткі тысяч людзей з дзяржаўнымі сцягамі Грузіі, а таксама сцягамі кіруючай "Грузінскай мары" і Еўрасаюза. Шмат у каго быў лозунг "Шлях Грузіі — да Еўропы".

На мітынгу выступіў прэм'ер-міністр Грузіі Георгій Гахарыя, які заявіў, што краіна ніколі не была такая блізкая з Еўропай, як цяпер. Доказам, на яго думку, можа служыць бязвізавы рэжым — грамадзяне Грузіі могуць свабодна наведваць еўрапейскія краіны і перасякаць межы паміж імі.

"Гэтага мы дамагліся ўсе разам з нашым лідарам Бідзінам Іванішвілі", — падкрэсліў Георгій Гахарыя.

Потым да прысутных звярнуўся і сам Бідзіна Іванішвілі — лідар кіруючай партыі, алігарх, якога лічаць неафіцыйным кіраўніком краіны. Ён гаварыў пра цяжкую спадчыну, што дасталася Грузіі ад праўлення Міхаіла Саакашвілі і пра тое, што "Грузінскай мары" ўдалося пераадолець негатыўныя наступствы яго праўлення.

У ходзе выступленняў лідараў "Грузінскай мары" на спецыяльна змантаваным вялікім маніторы дэманстраваліся відэакліпы, якія расказвалі пра шлях Грузіі да старшынства ў Савеце Еўропы. Назіральнікі адзначылі, што ў гэтых відэа не было ніякіх згадак пра поспехі дзяржавы ў перыяд прэзідэнцтва Саакашвілі.

Пасля заканчэння мітынгу адбыўся канцэрт.

В Тбилиси прошёл многотысячный митинг: власти свозили людей автобусами
Акцыя кіруючай партыі "Грузінская мара" ў цэнтры Тбілісі 14 снежня. Апазіцыя і амбудсмен сцвярджаюць, што людзей прывезлі з рэгіёнаў гвалтоўна / JAMnews / Давід Піпія

Апазіцыя абвінавачвае ўладу ў валюнтарызме

Апазіцыя абвінаваціла ўлады ў тым, што яны прымусова прывезлі ў Тбілісі тысячы "бюджэтнікаў" з рэгіёнаў.

Пра гэта таксама заявіла народны абаронца Ніно Ламджарыя. Яна сказала, што атрымала такую ​​інфармацыю практычна з усіх рэгіёнаў: работнікам бюджэтных арганізацый прыгразілі праблемамі на службе, калі яны адмовяцца ад паездкі ў Тбілісі.

Група ўплывовых няўрадавых арганізацый выступіла з сумеснай заявай, у якой выказала пратэст супраць такіх дзеянняў уладаў.

Людзей прывозілі з рэгіёнаў арганізавана — на гэта былі выдзелены бясплатныя маршруткі і аўтобусы. Усе гэтыя шматлікія транспартныя сродкі на працягу ўсяго дня былі прыпаркаваны непадалёк ад Плошчы Свабоды, дзе праходзіла акцыя, і стваралі транспартныя праблемы. Акрамя гэтага, для правядзення мітынгу паліцыя перакрыла некалькі вуліц у цэнтры Тбілісі, паралізаваўшы транспартныя зносіны ў гэтай частцы горада.

Для забеспячэння шматлікасці сваёй акцыі ўлады абвясцілі бясплатным праезд у метро ад станцыі "Плошча Свабоды" — найбліжэйшай ад месца правядзення мітынгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі