У Telegram з'явіўся "незвычайны дакумент", напісаны рукой Лукашэнкі
У Telegram з'явіўся "незвычайны дакумент", напісаны рукой Аляксандра Лукашэнкі. Яго апублікавала прэс-служба, якая вядзе канал Пул Першага. Запісы/даручэнні кіраўнік дзяржавы рабіў падчас нарады, прысвечанай сітуацыі з каранавірусам. "Кожны займаецца сваёй справай, — пісаў Лукашэнка. — Мінаховы здароўя і лекары — лячыць!".
На аркушы таксама можна пабачыць, што беларускі кіраўнік рабіў запісы пра забеспячэнне сродкамі абароны і насельніцтва, і лекараў. Слова "цэны" з клічнікам. Гэтае пытанне ў Аляксандра Лукашэнкі на асаблівым кантролі.
У канцы аркуша запісы абрываюцца: "Му...".
@pul_1
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.