У траўні 2019 года ў Беларусі могуць абвесціць "выхадны" тыдзень

У траўні 2019 года ў Беларусі могуць абвесціць "выхадны" тыдзень

У траўні 2019 года ў Беларусі могуць абвесціць "выхадны" тыдзень. Магчымасць прыняцця такога рашэння дапускае міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. У інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" ён разважаў, наколькі мэтазгодным было б такое рашэнне.

Як вядома, на 7 траўня, аўторак, прыпадае Радаўніца. Звычайна ў такіх выпадках выхадным абвяшчаюць і панядзелак. 9 траўня, чацвер — Дзень Перамогі. А значыць працоўны дзень пятніцы могуць перанесці на іншы дзень. У выніку, застаецца толькі серада, 8 траўня. Ці будуць беларусы працаваць у гэты дзень?

"Калі казаць пра эканамічны складнік, то ён безумоўна тут дваякі, — кажа Крутой. — З аднаго боку, тут вытворчыя паказчыкі па выручцы, калі людзі вырабляюць прадукцыю, а з другога боку — сфера паслуг, рознічны гандаль, транспарт і г. д. І я думаю... Глыбока ў гэтыя разлікі мы пакуль не паглыбляліся, але прыкладна гэтыя сферы парытэтныя. Таму з эканамічнай кропкі гледжання, напэўна, эфекту вялікага мы не атрымаем, калі будзем працаваць менавіта ў сераду, адзін дзень. Таму на ўзроўні ўраду, я думаю, гэтая тэма будзе асобна разгледжана менавіта з улікам спецыфікі траўня 2019 года. І, узважыўшы ўсе "за" і "супраць", мы прымем канчатковае рашэнне".

Калі ўрад прыме рашэнне аб "выхадным" тыдні, ён прыпадзе на 6-12 траўня 2019 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі