У Варшаве паказалі відэазвароты бацькоў Калеснікавай і Знака да сваіх дзяцей

У Варшаве паказалі відэазвароты бацькоў Калеснікавай і Знака да сваіх дзяцей

У Варшаве паказалі відэазвароты бацькоў беларускіх палітвязняў Марыі Калеснікавай і Максіма Знака да сваіх дзяцей. Адбылося гэта перад паказам фільма Аляксея Палуяна Courage. Гэта было вельмі кранальна.

Марыя Калеснікава 6 верасня была асуджана ў Мінску на 11 гадоў пазбаўлення волі, Максім Знак — на 10 гадоў. Іх прызналі вінаватымі ў "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". Сваёй віны Калеснікава і Знак не прызналі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі