У Варшаве пройдзе сустрэча з жонкамі беларускіх палітвязняў
Яна адбудзецца 8 сакавіка, у Міжнародны жаночы дзень, у Беларускім доме ў Варшаве (Wiejska 13/3). Мерапрыемства пачнецца а 13-й.
На сустрэчу з Мінску прыедуць жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч і жонка Змитра Дашкевіча Наста Дашкевіч. Яны распавядуць пра сваіх мужоў, пра ўмовы, у якіх яны ўтрымліваюцца, а таксама пра ціск, які зазнаюць палітвязні.
Сустрэчу будзе мадэраваць еўрадэпутат Марэк Мігальскі.
У гэты ж дзень а 17-й на Кракаўскім прадмесці ў Варшаве побач з касцёлам святой Ганны адбудзецца пікет салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.
Калаж — www.change.org