У "Velkom" не адмовяцца ад падвышэння тарыфаў
Аператар сотавай сувязі стандарту GSM "Velcom" назваў "эканамічна неабходным і правамерным" рашэнне аб падвышэнні тарыфаў з 15 лютага, якое было прынята "у сувязі з дэвальвацыяй нацыянальнай валюты і пасля дэталёвага аналізу выдаткаў кампаніі".
Разам з тым кампанія адзначыла, што як замежны фундатар і як падаткаплатнік улічвае негатыўныя наступствы крызісу для Беларусі. У сувязі з гэтым з 2 сакавіка "Velkom" адмяняе плату за званкі ўсярэдзіне закрытых абаненцкіх груп у рамках тарыфаў для карпаратыўных кліентаў. Усе званкі ў рамках груп становяцца бясплатнымі.
Як раней паведамляў БелаПАН, Міністэрства эканомікі Беларусі прапанавала аператарам мабільнай сувязі знізіць тарыфы на паслугі, якія яны падвысілі ў пачатку года пасля праведзенай у Беларусі дэвальвацыі. У адказ "МТС" абвясціла аб паніжэнні тарыфаў з 25 лютага.