У Верхнядзвінску мужчына скраў пярсцёнак і з'еў яго
38-гадовы жыхар Верхнядзвінска 3 красавіка прыйшоў у госці да сваёй знаёмай. Пасля распіцця спіртных напояў 29-гадовая дзяўчына адлучылася. У гэты час мужчына забраў пярсцёнак і знік, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту.
Дзяўчына выявіла прапажу і паведаміла пра яе ў міліцыю. Мужчыну затрымалі. Падчас медыцынскага агляду флюараграфія паказала, што пярсцёнак знаходзіцца ў страўніку падазраванага. Мужчыну заключылі пад варту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.